media
15.05.2013 Зацірка на малацэ
Мы, удзельнікі этнаграфічнага гуртка “Лянок”, працавалі над праектам “Смачна есці”, мэтай якога было вывучэнне страў нацыянальнай кухні беларусаў. Нам спадабалася зацірка на малацэ, таму што яна простая ў гатаванні і смачная. Нават паэт У. Жылка, успамінаючы дзяцінства, пісаў: “Зацірка мне была прысмакам…”
Інгрыдыенты:
1,5 шклянкі мукі,
2 яйкі,
40 г сметанковага масла,
6 шклянак малака,
цукар, соль.
У прасеяную пшанічную муку дадаць трошкі вады, яйкі, масла, соль, цукар, старанна перацерці. Атрыманыя камячкі цеста засыпаць у рондаль з кіпячым малаком. Варыць 5–7 хвілін на невялікім агні, памешваючы.
Смачна есці!
Автор: Лянок, Кричев, ГУО "Гимназия г. Кричева"